12.03.2025, 13:49Соцсети
|
На шляху да ПерамогіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ № 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў". Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання. Яго ўзначаліць Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Зацверджаны таксама Палажэнне аб Рэспубліканскім аргкамітэце, план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў. Прыняты Указ будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Вырашальныя бітвы Вялікай Айчыннай: Беларуская аперацыя ("Баграціён") |