3 ліпеня Беларусь святкуе адно з галоўных дзяржаўных святаў - Дзень Незалежнасці. А ў 2024 годзе ён яшчэ і юбілейны: спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце, пачаліся яшчэ напярэдадні Дня Незалежнасці. 2 ліпеня на Кургане Славы адбыўся Урачысты мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Калектыў ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" прыняў удзел ва ўскладанні кветак да мемарыяла і ўшанавалі памяць тых, хто схіліў свае галовы ў баях Вялікай Айчыннай вайны.
БЕЛАРУСЬ ПАМЯТАЕ!
3 ліпеня на плошчы Леніна прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" з партрэтамі сваіх блізкіх - бацькоў, дзядоў, прадзедаў - салдат Вялікай Айчыннай вайны прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі "Беларусь Памятае!".
ШАСЦЕ ПРАФСОЗАЎ
Больш за 40 арганізацый прынялі ўдзел у шэсці работнікаў прафсаюзных арганізацый. На парадзе была прадстаўлена і калона Мазырскага домабудаўнічага камбіната на чале з генеральным дырэтарам Машкавай Людмілай Мікалаеўнай.
Напярэдадні святочнай даты асаблівая ўвага была ўдзелена ветэранам ВАВ. Сіламі работнікаў Мазырскага домабудаўнічага камбіната быў праведзены рамонт пад'езда, у якім пражывае ветэран ВАВ Шчарбенка Вольга Аляксандраўна, прагучалі словы віншавання і падзякі за вялікі асабісты ўклад у Перамогу і мірнае неба над галавой, а таксама былі ўручаны падарункі і кветкі.
|