У складзе дэлегацыі Мазырскага раёна намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Собалева Вольга Віктараўна прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь .
20 ліпеня на форуме патрыятычных сіл у Мінску абмеркавалі дасягненні за 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва.
На некалькі гадзін цэнтрам прыцягнення неабыякавых беларусаў у Мінску стаў Палац спорту. На форум, прымеркаваны да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і арганізаваны вядучымі грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, якія аб'ядналіся ў штаб патрыятычных сіл, з'ехаліся з усёй краіны каля 8 тысяч удзельнікаў. На адкрыцці форуму ўсё дружна і зладжана выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.
Узнікненне інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне - гэта заканамерная і эканамічна абгрунтаваная з'ява. Абраны ў 1994 годзе пры поўнай народнай падтрымцы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка неадкладна ўвёў у краіне антыкрызіснае кіраванне, якое ў поўнай меры атрымала адлюстраванне ў аднаўленні базавых галін народнай гаспадаркі.
Менавіта дзякуючы асабістым якасцям Кіраўніка дзяржавы, Беларусь першай сярод рэспублік СНД выбудавала прэзідэнцкую вертыкаль улады, стабілізаваўшы эканамічнае становішча ва ўмовах маштабнага крызісу былой савецкай прасторы.
Стратэгічныя ўстаноўкі і рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць вызначальнае значэнне ў дынамічным развіцці краіны. Лідэр нацыі жыве лёсам свайго народа. Цяперашняя моцная прэзідэнцкая ўлада дазваляе ўвасабляць у жыццё планы развіцця і ўмацавання здаровага ўстойлівага грамадства як асновы беларускай дзяржавы.
|