У Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь "Будаўнічы Алімп 2024", арганізатарамі якога выступілі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафесійны саюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, Саюз будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні прафесійнага свята - Дня будаўніка, ужо стала добрай традыцыяй узнагароджваць пераможцаў і лаўрэатаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь "Будаўнічы алімп 2024"!
У мерапрыемстве і цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Віктаравіч Пархамовіч, Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Генадзь Васільевіч Ляпуноў і Старшыня Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь Анатоль Іванавіч Нічкасаў.
Сярод пераможцаў - адкрытае акцыянернае таварыства "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" у намінацыі "ЭКСПАРТЭР ГОДА".
|