8 жніўня на сцэне Мазырскага драматычнага тэатра ўшаноўвалі лепшых спецыялістаў будаўнічай галіны раёна. Словы віншавання з прафесійным святам ад імя кіраўніцтва Мазырскага раёна прагучалі ад намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Мілера Дзмітрыя Уладзіміравіча.
Свята - выдатная нагода падвесці вынікі, узнагародзіць годных працаўнікоў і намеціць новыя планы.
Ганаровай граматай Мазырскагараённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: Паўлючэнка Хорст Іванавіч, фармоўшчык; Лукашэвіч Мікалай Мікалаевіч, слесар-рамонтнік ; Швед Пётр Іванавіч, электрагазазваршчык; Кажадуб Віктар Уладзіміравіч, страхар.
Падзякай Мазырскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: Свібовіч Аляксандр Ільіч, слесар-зборшчык будаўнічых канструкцый; Марціновіч Ігар Уладзіміравіч, машыніст крана маставога; Кадол Аляксандр Уладзіміравіч, электрагазазваршчык; Панфіленка Сяргей Аляксандравіч, зваршчык арматурных сетак; Крывіцкі Міхаіл Анатольевіч, тынкоўшчык; Яцка Пётр Аляксеевіч, слесар-рамонтнік.
Ганаровай граматай Мазырскага раённагавыканаўчага камітэта узнагароджаны: Аўраменка Сяргей Юр'евіч, цесляр; Краснаштанаў Сяргей Уладзіміравіч, галоўны механік.
Падзякай Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Бычкоўскі Аляксандр Леанідавіч, майстар; Зайцаў Аляксандр Анатольевіч электрагазазваршчык; Кацур Дзяніс Уладзіміравіч, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм.
|