У Гомелі прайшла XIX справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Удзел у ёй узялі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Генадзь Ляпуноў і старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Пётр Кірычэнка.

На канферэнцыі падвялі вынікі працы дзейнасці абласной галіновай прафсаюзнай арганізацыі за 5 гадоў.
Удзел ад першаснай арганізацыі Мазырскага домабудаўнічага камбіната прынялі:
Машкова Людміла Мікалаеўна - генеральны дырэктар;
Магонаў Уладзімір Мікалаевіч - старшыня прафкама;
Кунгер Вольга Мікалааеўна - інжынер ПТА;
Лебедзева Святлана Віктараўна - інжынер-тэхнолаг.
|